|
Welcome to GreatestJournal!  
Welcome!
Login
Create a Journal
Update Journal
Find People
Random
By Region
By Interest
Directory
Help & Support
FAQ
Have a question?
Site Map
 

 

 

 Username:   Password:    


czalex ([info]czalex) wrote,
@ 2015-11-06 01:14:00


Previous Entry  Add to memories!  Next Entry


Мы пачынаем новы беларускі інтэрнэт-праект – “Візія Беларусі”. Любыя пераўтварэньні трэба пачынаць толькі канкрэтна ведаючы, што мы хочам мець у выніку, маючы бачаньне – візію канчатковага становішча. Калі мы хочам, каб Беларусь зьмянілася, мы павінны ведаць жаданую намі выніковую карціну. Таму прапануем беларускай інтэрнэт-супольнасьці далучыцца да працэсу фармаваньня грамадзкага бачаньня іншае, лепшае Беларусі – да якой мы будзем імкнуцца і якую мы будзем разам будаваць, і ўзяць удзел у нашым апытаньні.

У сваім livejournal у некалькіх асноўных тэзах апішы Беларусь такой, якой ты б хацеў яе бачыць, разам з гэтым уступным словам – і перадай эстафэту далей!

***

Мой адказ:

1. Дзяржаўны лад: Беларусь – парлямэнцкая рэспубліка. Парлямэнт – аднапалатны Сойм. Галава дзяржавы – Канцлер (прэм’ер-міністар), прызначаецца Соймам, фармуе ўрад. Сойм абіраецца на 4 гады, 70% - па партыйных сьпісах, 30% - па аднамандатных акругах. Адміністрацыйны падзел – прыкладна 10-15 ваяводзтваў, кожнае зь якіх дзеліцца на 5-10 паветаў. Кіраўнікі ўсіх узроўняў (галава ваяводзтва=ваявода, гарадзкі галава=бурмістар, павятовы галава=войт і г.д.) абіраюцца на выбарах.

2. Зьнешняя палітыка: Беларусь – сябра NATO, ГУАМ, асацыяваны сябра Эўразьвязу. Дамовы аб бязвізавых рэжымах і партнэрстве таксама з Расейскай Фэдэрацыяй, Украінай і Казахстанам. Беларусь не ўдзельнічае ў СНД.

3. Эканоміка: Свабодныя эканамічныя зоны; інфармацыйныя тэхналёгіі, фінансавыя паслугі, электроніка, машынабудаўніцтва, лёгкая прамысловасьць, мэталюргія, нафтапереработка, транзыт. Зьнешні гандаль: 20% - Расея, 40% - ЭЗ. Фінансы: валюта – Беларускі талер = 100 ґрошаў. Міжнародныя стандарты бухгальтарскае справаздачнасьці.

4. Бясьпека і абарона: Орган унутрыдзяржаўнага правапарадку – паліцыя. Нацыянальная служба бясьпекі – падпарадкаваная Сойму. Беларускае войска налічвае ня больш як 50 000 чалавек, але абсталяванае і трэніраванае па найлепшых стандартах. Фармуецца на прафэсійнай аснове, у школе ў рамках прадмету “Ахова жыцьцядзейнасьці” у старэйшай клясе выкладаецца агульнавайсковая падрыхтоўка.

5. Тапаніміка: Мінск завецца Менскам, Брэст – Берасьцем, Гродна – Горадняй, Дзяржынск – Койданавым etc etc. Гарадам, вуліцам, станцыям менскага мэтра і іншым пунктам краіны нададзеныя першапачатковыя (найбольш старажытныя) назвы. Першапачатковыя камуністычныя назвы замененыя на нацыянальныя ці палітычна нэўтральныя.

6. Сымболіка: Пагоня, бел-чырвона-белы сьцяг. Пагоня таксама на гербах некалькіх вайводзтваў (Полацак, Віцебск, Амсьціслаў, Палесьсе, Менскае вайводзтва). Усім гарадом вернутыя першапачатковыя, найбольш старажытныя іх гербы. Ніводны помнік камуністычным дзеячам ці дзеячам расейскае акупацыі не стаіць на сваім пастамэнце, але зьвезеныя ў Музэй Акупацыі ці Sovietic Park пад Менскам.
Нацыянальныя сьвяты – 1 студзеня (Новы Год), 25 сакавіка (Дзень Незалежнасьці), 1 траўня (Дзень Працы), 9 траўня (Дзень Перамогі), 27 ліпеня (Дзень Адраджэньня), 8 верасьня (Дзень беларускае вайсковае славы), праваслаўныя і каталіцкія Каляды і Вялікдзень, Купальле, Дзяды. Памятныя дні –Дзень Чарнобылю, Дзень Слуцкага збройнага чыну.

7. Мова: дзяржаўная мова – беларуская, клясычны правапіс, пісьмо на базе лацінкі. Расейская мова – мова міжнародных стасункаў, на ёй таксама прымаюцца заявы ў дзяржаўныя інстанцыі, на расейскай і на 2 мовах выдаецца некалькі прыватных агульнанацыянальных газэтаў, вяшчае 1-2 FM-радыёстанцыі. На ўсіх радыёстанцыях квота на беларускамоўную музыку: 40% у час з 7:00 да 22:00.
Прыкладна 60% школаў па краіне з выкладаньнем расейскае мовы як першае замежнае, Прыкладна 10% школаў - расейскамоўныя.
На тэрыторыі Беларусі парадка 10 каналаў беларускае тэлевізіі, 1 дзяржаўны, 9 – прыватных, усе цалкам беларускамоўныя (некаторыя фільмы йдуць па-беларуску з расейскімі субтытрамі і наадварот). Таксама трансьлююцца каналы расейскае, польскае, украінскае, летувіскае тэлевізіі.

8. Рэлігійная сытуацыя: дзейнічае Беларуская Праваслаўная Царква (аўтакефальная), каталіцкі Касьцёл, Беларуская Грэка-Каталіцкая царква, пратэстанцкія цэрквы, а таксама юдэйская і мусульманскія грамады. Па ўсёй краіне рэлігійнам грамадам вернутыя ўсе нацыяналізаваныя камуністамі памяшканьні. Маецца дзяржаўная праграма па аднаўленьню разбураных камуністамі і расейцамі рэлігійных аб’ектаў з наступнай перадачай іх рэлігійным арганізацыям. Маецца праграма дзяржаўнае падтрымкі традыйных рэлігій: уніі, праваслаўя, касьцёла, юдаізму, буйнейшых пратэстанцкіх грамад, ісьляму. У школах выкладаецца рэлігія, па групах: каталіцкая група, праваслаўная група, плюс этыка для прадстаўнікоў іншых веравызнаньняў. Набажэнствы ўва ўсіх хрысьціянскіх царквах вядуцца на беларускай мове.

9. Сацыяльнае:
Вялікія прэміі за нараджэньне дзіцяці, ільготы маладым сем’ям. Падатак на бязьдзетнасьць.
Высокія акцызы на тытунь. Стандарты ЭЗ па кантролю за лекамі.
Абмежаваны дазвол вузкага кола лёгкіх наркотыкаў. Інстытут зарэгістраванага партнэрства для асобаў аднаго полу.

10. Культура і адукацыя:
Прагарма рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры.
Музэй Вялікае Айчыннае вайны ўваходзіць у склад Музэя гісторыі Беларусі.
Унівэрсытэцкая адукацыя на беларускай ці ангельскай мовах, абмены з эўрапейскімі, амэрыканскімі, расейскіі ўнівэрсытэтамі. Балёнская сыстэма.
Ажыцьцяўляюцца міждзяржаўныя праграмы па разьвіцьцю беларускамоўнае адукацыі на Беласточчыне і Віленшчыне, польска- і летувіскамоўнае адукацыі ў Заходняй Беларусі.

Цяпер вам слова:

[info]zolak, [info]yarik, [info]rydel23, [info]juras14, [info]kurt_bielarus, [info]miraslau, [info]horbac, [info]palivac, [info]stopniewicz, [info]baleslau


Паведамце іншым аб гэтай ініцыятыве!
Давайце распачнем сапраўды шырокую дыскусію аб тым, якой павінна стаць наша краіна!
Вынікам будзе наша агульнае бачаньне будучай Беларусі – іншае Беларусі, лепшае Беларусі. Гэта будзе наш агульны грамадзянскі маніфэст тым, хто трымае ўладу ці ймкнецца да яе!


[info]slaver_be: http://www.livejournal.com/users/slaver_be/23982.html
[info]zolak: http://www.livejournal.com/users/zolak/211978.html
[info]zedlik: http://www.livejournal.com/users/zedlik/17285.html
[info]palivac: http://www.livejournal.com/users/czalex/282770.html?replyto=1088658
[info]coipish: http://coipish.livejournal.com/40539.html
[info]bacian: http://bacian.livejournal.com/15907.html
[info]uri_: http://users.livejournal.com/uri_/49246.html
[info]maratyszcza: http://maratyszcza.livejournal.com/28978.html
Pharmacy
(Anonymous)
2007-11-19 15:38 (link)
Hello !
It can be attractive !
XANAX (http://oalq.info/)</a> is used to treat anxiety disorders and panic attacks.It works by decreasing abnormal excitement in the brain. Some benzodiazepines are used to relieve anxiety.
Other links: how to get xanax prescribed by physician
(http://oalq.info/how-to-get-off-xanax.html/)</a> read
http://oalq.info/cheap-xanax-overnight-delivery.html/ xanax online overnight
See you

(Reply to this)

drug information facts about tramadol
(Anonymous)
2007-11-22 15:18 (link)
Hi all !
TRAMADOL (http://xbpt.info/)</a> is used to relieve moderate to moderately severe pain. It may be used to treat pain caused by surgery and chronic conditions such as cancer or joint pain. Tramadol is in a class of medications called opiate (narcotic) analgesics.
Other links:
compare tramadol (http://xbpt.info/taking-tramadol-paroxetine-together.html)</a>
http://xbpt.info/tramadol-withdraw.html tramadol acetaminophine tab 3

(Reply to this)


 

Terms of Service | Privacy | COPPA | DMCA
2003 - 2006 GreatestJournalTM and GJPix

gj202